Бекарэвіч

пералік значэнняў у Вікіпедыі
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Бекарэвіч (польск.: Bekarewicz) — беларускае прозвішча[1]. Паходжанне прозвішча Бекарэвіч — з Польшчы і суседніх з ёй краін (Беларусі і Украіны).

Паводле адной версіі, гістарычна прозвішча ўтварылася ад мянушкі ці імя, дадзеных далёкаму продку дваранскага паходжання з Павіі (італ.: Beccaria). Прыхільнікі гэтай версіі звяртаюць увагу, што ёсць прэцэдэнты з’яўлення ў гісторыі Беларусі выхадцаў з Італіі, да прыкладу, Карафа-Корбут. Некаторыя беларускія этнографы недакладна выводзяць гэта прозвішча ад традыцый гульні і фальклору, дзе дзеці «бекаюць як авечкі» (абгрунтаванне толькі «бек» без «ар», дзе «віч» — гэта агульны канчатак). Вельмі вялікая частка носьбітаў прозвішча Бекарэвіч адносілася да польскай і беларускай шляхты.

Паводле іншай, найбольш верагоднай версіі, прозвішча Бекарэвіч утварылася ад старажытнага рускага бѣкарь, што азначае «мера солі»[2][3]. Прозвішча Бекарэвіч (руск.: Бекаревич) з’яўляецца малавядомым на прасторы Расіі і краін блізкага замежжа: у Памятных кніжках губерняў Расійскай імперыі (па беларускім губерням), у Алфавітных спісах адны і тыя ж асобы паказваліся як «Бекарео» ці «Бекарей» і пазней «Бекарэвіч» (дынаміка разбурэння Вялікага Княства Літоўскага і «разбор беларускай шляхты» да 1870 г.). Пазней носьбіты гэтага прозвішча прызнаваліся ў расійскім дваранстве беларускіх губерняў да 1917 г.

Вядомыя носьбіты:

Зноскі

  1. Значение и история фамилии Бекаревич (руск.)
  2. бекарь // Этимологический словарь русского языка = Russisches etymologisches Wörterbuch : у 4 т. / авт.-сост. М. Фасмер ; пер. с нем. и доп. чл.‑кор. АН СССР О. Н. Трубачёва, под ред. и с предисл. проф. Б. А. Ларина. — Изд. 2-е, стер. — М. : Прогресс, 1986. — Т. I : А—Д. — С. 146. (руск.)
  3. Происхождение фамилии Бекаревич (руск.)
  4. БЕКАРЕВИЧ Аркадий Николаевич (руск.)
  5. Бекаревич Николай Павлович (руск.)

Літаратура

правіць
  • А. Окороков. Русские добровольцы. М., 2007.

Спасылкі

правіць