БелАЗ-549 — звышцяжкі кар’ерны самазвал вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ). Выпускаўся серыйна з 1974 па 1986 год. З’яўляўся першым кар’ерным самазвалам маркі БелАЗ з электрамеханічнай трансмісіяй. Усяго было сабрана 1638 адзінак.

БелАЗ-549
Вытворца БелАЗ
Месца вытворчасці Жодзіна, БССР
Гады выпуску 1974—1986

Гісторыя правіць

Ужо да другой паловы 1960-х гадоў Беларускі аўтамабільны завод асвоіў вытворчасць лінейкі кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю ў 27 тон (БелАЗ-540А) і 40 тон (БелАЗ-548). Між тым, прынятая вытворчая праграма, патрабавала стварэння і асваення больш грузапад’ёмных і прадукцыйных машын грузападымальнасцю ў 65, 100 і 120 тон. Першапачаткова ў якасці 65-тонніка павінен быў выступаць самазвальны аўтацягнік у складзе седлавога цягача БелАЗ-548В і паўпрычэпа-самазвала БелАЗ-5272. Аднак, па выніках выпрабаванняў гэты аўтамабіль выявіўся не занадта ўдалым, з вялікімі габарытамі, што рабіла яго эксплуатацыю ў кар’ерах, у сціснутай прасторы, праблемнай. Было прынята рашэнне аб распрацоўцы новага кар’ернага самазвала грузападымальнасцю 65—75 тон. Такі аўтамабіль патрабаваў ужо больш складаную канструкцыю з электрамеханічнай трансмісіяй, якая перадае энергію рухавіка на вядучыя колы. У колавыя рэдуктары былі ўбудаваныя электрарухавікі (матор-кола), самазвал меў незалежную падвеску ўсіх колаў.

Работы па стварэнні новага самазвала пачаліся ў 1965 годзе. Першы вопытны ўзор БелАЗ-549 быў выраблены 20 снежня 1968 года да 50-годдзя Беларускай ССР. У наступныя некалькі гадоў праводзіліся выпрабаванні і даводка будучага самазвала. Разам з тым узніклі праблемы з наяўнасцю падыходнага рухавіка. Савецкая аўтамабільная прамысловасць тады не вырабляла рухавікі магутнасцю больш 500 к.с. прыдатныя да работы з электрычнай трансмісіяй. Як часовая мера на першых прататыпах 549-й мадэлі стаялі суднавыя дызелі М-300. Аднак, з-за няўзгодненасці міністэрстваў выбар упаў на цеплавозныя турбадызелі 6ЧН 21/21 магутнасцю ў 1050 к.с. Усё гэта затрымлівала пачатак вытворчасці 549-й мадэлі, аж да 1974 года. Пастаўкі дызеляў не былі рытмічнымі, таму і вытворчасць БелАЗ-549 па гадах не была раўнамернай.

Мадыфікацыі правіць

  • БелАЗ-549 — базавая мадэль;
  • БелАЗ-549В-5275 — вопытны самазвальны аўтацягнік;
  • БелАЗ-549С — вопытная мадыфікацыя для крайняй поўначы;
  • БелАЗ-Э549Г — вопытная мадыфікацыя з газатурбінным рухавіком.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць