БелАЗ-7520
БелАЗ-7520 — найбуйнейшы на момант выпуску ў 1975 годзе самазвал у СССР[1][2]. Вырабляўся на Беларускім аўтамабільным заводзе, і з’яўляўся асноўным напрамкам, разам з БелАЗ-75191, для павелічэння вытворчасці самазвалаў у СССР для горназдабыўной прамысловасці[3]. Пазней выпушчаная мадыфікацыя БелАЗ-75201[4].
БелАЗ-7520 | |
---|---|
Вытворца | БелАЗ |
Месца вытворчасці | Жодзіна, БССР |
Гады выпуску | 1975 |
Першы вопытны ўзор сабраны 29 мая 1975 года. Выпуск быў прымеркаваны да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Грузападымальнасць — 110 т, вага — 120 т[3]. Магутнасць рухавіка[5] — 1300-1400 к. с.
На БелАЗ-7520 апрабавалі схему кіравання з двума паваротнымі мастамі на васьмі шынах, з-за якой самазвал атрымаўся празмерна высокім і ад ідэі адмовіліся. Пазней гэтую схему адрадзілі ў БелАЗ-75501[6], які ў 1991 годзе замяніў мадэль 7520[2].
Крыніцы правіць
- ↑ 40 лет «грузовику-монстру» (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ а б Авторота, ура! . www.zr.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ а б Шугуров, Л. М. Автомобили Страны Советов Архівавана 25 верасня 2021. / Л. М. Шугуров, В. П. Ширшов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во ДОСААФ, 1983. — 128 с.
- ↑ БелАЗ-7520 (англ.) . Автопром Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Промышленность Белоруссии Архівавана 25 верасня 2021.: ежемес. ил. науч.-произв. журн. — Минск. — 1978. — Т. 235–246. — С. 54.
- ↑ БелАЗ-75710: выходят на арену силачи . www.zr.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
Спасылкі правіць