БелАЗ-7560

(Пасля перасылкі з БелАЗ-75601)

БелАЗ-7560 — кар’ерны самазвал. Вырабляецца Беларускім аўтамабільным заводам з 2005 года.

БелАЗ-7560
БелАЗ-75600 на Бачацкім вугальным разрэзе (Кемераўская вобласць, Расія)
БелАЗ-75600 на Бачацкім вугальным разрэзе (Кемераўская вобласць, Расія)
Вытворца БелАЗ
Месца вытворчасці Жодзіна, Беларусь
Гады выпуску 2005—ц.ч.
Фотагалерэя на Wikimedia Commons БелАЗ-7560 на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы самазвал БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон быў пабудаваны ў 2005 годзе. У лістападзе 2006 года ён быў уведзены ў эксплуатацыю на Бачацкім вугальным разрэзе (Кемераўская вобласць, Расія). Другі экзэмпляр быў выраблены ў 2007 годзе[1].

У 2010 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя грузападымальнасцю 360 тон[2].

Мадыфікацыі правіць

  • БелАЗ-75600: грузападымальнасць — 320 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.);
  • БелАЗ-75601 (2010 год[2]): грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.);
  • БелАЗ-75602: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.);
  • БелАЗ-75603: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.);
  • БелАЗ-75604 (2014 год): грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.); адрозніваецца электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току расійскай вытворчасці ААТ «Сілавыя машыны»[3].
  • БелАЗ-75605: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.).

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

БелАЗ-75602 БелАЗ-75603 БелАЗ-75604 БелАЗ-75605
Эксплуатацыйная маса, т 261
Поўная маса, т 621
Аб’ём кузава, м³ 139 (з «шапкай» 199) / 162,8 (з «шапкай» 218,1)
Грузападымальнасць, т 360
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 2800 (3750) 2461 (3300) / 2610 (3500) 2800 (3750) 2461 (3300) / 2610 (3500)
Круцільны момант, Нм 15728 пры 1700 аб/хв 13771 пры 1500 аб/хв 15728 пры 1700 аб/хв 13771 пры 1500 аб/хв
Удзельны расход паліва, г/ кВт*г 198 201 198 196 / 201
Трансмісія электрамеханічная
Рэдуктар матор-калёс планетарны, двухрадны
Цягавы электрарухавік 1TB330-2GA03 GST 2450-8 5GEB48A
Цягавы генератар YJ177B TAD-8 5GTA39
Падвеска пярэдняя залежная
задняя на падоўжных рычагах з цэнтральным шарнірам
Тармазная сістэма
пярэдніх колаў сухія, дыскавыя
задніх колаў сухія, двухдыскавыя
стаяначны тормаз дыскавы
дапаможны электрадынамічнае тармажэнне цягавымі рухавікамі з прымусовым паветраным астуджэннем тармазных рэзістараў
Шыны 59/80R63
Макс. хуткасць, км/г 64
Радыус паварота, м 17,2

Крыніцы правіць

  1. Дмитрий Гладкий (2007-02-18). "Генералов карьеров теперь два" [руская]. abw.by. Праверана 2024-01-04.
  2. а б "БелАЗ создал первый опытный образец карьерного самосвала грузоподъемностью 360 т" [руская]. БелТА. 2010-04-23. Праверана 2024-01-04.
  3. Сергей Грищенко (2014-01-16). "На БЕЛАЗе изготовлена новая модификация 360-тонного карьерного самосвала" [руская]. abw.by. Праверана 2024-01-04.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць