Група кампаній «БелХард» (англ.: BelHard) — буйны беларускі холдынг, з 1994 года прадстаўляе сусветны рынак больш за 30 кірункаў дзейнасці ў сектары ІКТ.

«БелХард»
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 13.1.1994
Заснавальнікі Ігар Мамоненка
Краіна
Размяшчэнне Мінск, зав. Ламаносава, 5
Адрас
Галіна Інфармацыйныя тэхналогіі
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне, ІТ-кансалтынг, гатовыя праграмныя прадукты, адукацыйныя паслугі ў ІТ сферы, інавацыйныя распрацоўкі з ІІ
Паслугі распрацоўка праграмнага забеспячэння
Матчына кампанія ЗАТ «БелХард Груп»
Даччыныя кампаніі ТАА «Рэдакцыя газеты „Кампутарныя весткі“», ТАА «Еўрапейскі цэнтр распрацоўкі праграмнага забеспячэння», ТАА «Белхард Дэвелапмент»
Сайт belhard.com

Холдынг аб’ядноўвае 9 юрыдычных асоб і з’яўляецца ІТ-інтэгратарам, адным з лідэраў усходнееўрапейскага рынку вытворчасці праграмнага забеспячэння, прадстаўленага некалькімі брэндамі. Кампанія ЗАТ «БелХард Груп» уваходзіць у першую тройку членаў Асацыяцыі распрацоўшчыкаў інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага інфапарка са снежня 2002 года. ЗАТ «БелХард Груп» — членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты са снежня 2002 года. ТАА «БелХард Дэвелапмент» з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з лютага 2007 года. БелХард — сталы ўдзельнік міжнародных канферэнцый па праблемах развіцця ІТ-сектара (у сферы інтарэсаў знаходзяцца ў т.л. прыкладныя даследаванні), робіць уклад у развіццё адукацыі ў сферы ІТ, мае досвед арганізацыі алімпіяды для папулярызацыі ІТ, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на дабрабыт грамадства агулам. БелХард з’яўляецца аўтарам праекта «ІТ-краіна» і многіх іншых, накіраваных на рост якасці жыцця і інтэлектуальнай рэалізацыі суб’ектаў гаспадарання. У складзе ЗАТ «БелХард Груп» адукацыйны кірунак прадстаўляе ІТ-Акадэмія БелХард.

Спасылкі

правіць