Беларуская каталіцкая грамада

Беларуская каталіцкая грамада — грамадская арганізацыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990 г. Асноўныя кірункі дзейнасці: вяртанне беларускага касцёла да нацыянальных вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім беларускай мовы, выданне рэлігійнай і грамадзянскай адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арганізацыямі замежжа. З 1992 г. выдае часопісе «Хрысціянская думка». Выдала кнігу А. Станкевіча «Родная мова ў святынях» (факсіміле), зборнік вершаў А. Зязюля «З роднага загону» і іншае. Скульптурна-манументальная секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гістарычным асобам.

Літаратура правіць

  • Анцыповіч, М. В. Беларуская каталіцкая грамада / М. В. Анцыповіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — Мн.: БелЭн, 1996. — 477 с. — С. 412. — ISBN 985-11-0061-7.