Беларуская чыгуначная грамада

Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве — грамадска-палітычная і прафесійная арганізацыя беларускіх чыгуначнікаў – бежанцаў 1-й сусветнай вайны. Існавала ў 1918 г., зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам 25 мая 1918 г. Асноўныя задачы: нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі, развіццё прамысловасці, гандлю, асветы; беларусізацыя чыгункі, удасканаленне і развіццё чыгуначнай сеткі і іншых шляхоў зносін на Беларусі. Палітычная платформа: федэрацыя дэмакратычнай Беларусі з Савецкай Расіяй, роўнасць усіх нацый і рэлігій, роўнае выбарчае права, выбарнасць судовай адміністрацыі, права на арганізацыю народнай міліцыі, кантроль дзяржавы над вытворчасцю, свабода забастовак, 8-гадзінны працоўных дзень, аддзяленне царквы ад дзяржавы, адкрыццё на Беларусі сваіх ВНУ; увядзенне беларускай мовы ў справаводства органаў мясцовага самакіравання, судоў і навучальных устаноў.

Літаратура

правіць
  • Васілеўскі, Ю. Р. Беларуская чыгунаяная грамада / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — С. 420. — ISBN 5-85700-074-2.