Беларускі нацыянальны камісарыят

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) — аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей (Наркамнац) СНК РСФСР. Быў створаны дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР, з удзелам Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Дзейнічаў у Петраградзе13 лютага 1918 да сакавіка 1918), пазней у Маскве (да сакавіка 1919). Працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б). Старшыня — камісар А. Р. Чарвякоў (да мая 1918).

Гісторыя

правіць

Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, Віцебску, Саратаве, Смаленску. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўрада БНР — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Белнацкам ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы «Беларуская хатка» ў Петраградзе, «Беларус» у Маскве, выходзіла газета «Дзяннiца», часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», а таксама быў арганізаваны Беларускі народны ўніверсітэт.

Удзельнічаў у абвяшчэнні ССРБ (1919).

Супрацоўнікі

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Аляксандр Горны. Фота яшчэ аднаго вельмі цікавага і крышачку забытага цяпер дзеяча беларускага руху перыяду 1917-1918 гадоў Зміцера Сабалеўскага. Запісы беларусаведа -- facebook.com (28 студзеня 2024). Праверана 9 лютага 2024.

Літаратура

правіць