Беларуска-алжырскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай устаноўлены 24 кастрычніка 1995 года.
Інтарэсы Алжыра ў Беларусі прадстаўляе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Алжыра ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Смаіл Шэргі.
У маі 2014 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце С. А. Рачкоў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
Сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Алжыра адбыліся ў рамках Саміту тысячагоддзя (Нью-Ёрк, верасень 2000 г.) і Саміту Руху недалучэння (Гавана, верасень 2006). Алжыр з візітамі наведалі Міністр абароны (2002 і 2005 гг.), Міністр замежных спраў (2003 г.), дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2009 г.).
Рэспубліку Беларусь наведаў Міністр прамысловасці Алжыра (2003 г.).
Дагаворна-прававая база
правіцьДагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Алжыра. Распрацоўваюцца да падпісання: канвенцыя аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, пагадненні аб гандлёва-эканамічным, ваенна-тэхнічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, санітарнай ветэрынарыі.
Гандаль
правіцьСтруктура беларускага экспарту ў Алжыр фарміруецца за кошт грузавых аўтамабіляў, трактароў, металапракату, калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, шын. Імпарт Беларусі з Алжыра складаюць фасфаты кальцыя прыродныя, садавіна і гародніна.
Адукацыя
правіцьУ беларускіх установах адукацыі падрыхтаваны больш за 400 алжырскіх спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, а таксама 14 кандыдатаў навук.