Беларуска-гамбійскія адносіны

Беларуска-гамбійскія адносіны былі ўсталяваны 10 красавіка 2002 года.

Гісторыя

правіць

У 1963 годзе, калі Гамбія яшчэ была брытанскай калоніяй, Беларуская ССР дала жыхарам краіны магчымасць атрымліваць у сваіх ВНУ вышэйшую адукацыю.

10 красавіка 2002 года ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дакументаў аб устанаўленні дыпламатычных адносін[1].

У сакавіку 2003 года Міністэрства адукацыі Беларусі і Дзяржаўны дэпартамент адукацыі Гамбіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, у якім прадугледзелі ўстанаўленне і развіццё прамога ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі, а таксама прыём для працы і вучобы ва ўстановах адукацыі выкладчыкаў і навуковых работнікаў, студэнтаў, аспірантаў і стажораў.

У жніўні 2010 года адбыўся візіт у Мінск міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Мамаду Тангара[2].

У 2014 годзе бакі актывізавалі намаганні па фарміраванні дагаворна-прававой базы, запланаваўшы падрыхтаваць да падпісання важнейшыя пагадненні – аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, аб супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі.

Гандаль

правіць

У 1998—2002 гадах тавараабарот паміж краінамі складаў каля 30 тысяч долараў ЗША у год[3].

Агульны аб’ём беларускага экспарту ў 2013 годзе ў Гамбію склаў 1594,7 тыс. дол. (рост у 35 разоў да ўзроўню 2012 года) за кошт паставак пруткоў гарачакачаных з нелегіраванай сталі.

Станам на 2020 год асноўныя пазіцыі гамбійскага імпарту ў Беларусь склалі мука і гранулы з мяса, мясных субпрадуктаў і рыбы[4].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць