Адкрыць галоўнае меню

Беларуска-люксембургскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікім Герцагствам Люксембург. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 9 ліпеня 1992 года. У сакавіку 1996 года адбыўся першы афіцыйны візіт у Люксембург Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З лютага 2012 года Пасол Люксембурга ў Расіі па сумяшчальніцтве ў Беларусі з'яўляецца П'ер Ферынг.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2016 г. № 209 Аляксандр Міхневіч прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтву.

У 2013 годзе дасягнуты рэкордныя паказчыкі тавараабароту Беларусі і Люксембурга. Таваразварот узрос на 157,2 % у параўнанні з 2012 годам, і склаў 34,4 млн. долараў ЗША. Беларускі экспарт у Люксембург дасягнуў 4,6 млн долараў, імпарт — 29,8 млн долараў. У 2015 годзе тавараабарот скараціўся да 6,7 млн долараў. У студзені-ліпені 2016 года тавараабарот склаў 5,2 млн долараў, экспарт — 1,8 млн дал, імпарт — 3,4 млн дал.

Аснова беларускага экспарту ў Люксембург — металакорд і вырабы з пластмас. У структуры імпарту з Люксембурга дамінуе прадукцыя з сталі, чорных металаў і алюмінія, папера, зборныя будаўнічыя канструкцыі, шкловалакно і інструменты ручныя.