Беларускі Банк Малога Бізнесу
Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малога Бізнесу» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізацыя — мікракрэдытаванне малога бізнесу.
Беларускі банк малога бізнесу | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2007 |
Заснавальнікі |
|
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Ключавыя постаці | Старшыня праўлення Сцівен Джэймс Арлескі[1] |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Сайт | http://www.bbsb.by |
Дзейнасць
правіцьБанк аказваў банкаўскія паслугі індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іх уладальнікам[2]. Меў аддзяленні ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Лідзе, Магілёве і Мінску[3].
Рэквізіты
правіцьЮрыдычны адрас: Мінск, вул. Сурганава, 28.
S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000.
Былыя акцыянеры
правіцьЕўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (21,67 % акцый), Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67 %), Нідэрландская кампанія фінансавага развіцця (Нідэрланды, 21,67 %), KfW (Германія, 12,98 %), Swedfund (Швецыя, 11,64 %), ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48 %), ShoreCap International (ЗША, 4,07 %), ShoreBank International (ЗША, 1,82 %)[5].
Гісторыя
правіцьДагавор пра стварэнне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» быў падпісаны 12 снежня 2007 года ў Мінску з удзелам усіх арганізацый-заснавальніц. Зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 119 ад 28 жніўня 2008 года[6]. Урачыстае адкрыццё банка адбылося ў кастрычніку 2008 года[7].
Ліквідацыя
правіцьУ кастрычніку 2013 года буйны ўсходнееўрапейскі фінансавы холдынг Getin Holding набыў 287 689 акцый банка (95,5 % статутнага фонду). Сума пагаднення склала 4 867,7 тыс. еўра[8].
З 1 верасня 2014 года ЗАТ «Банк ББМБ» быў аб’яднаны з ЗАТ «Ідэя Банк», які таксама належыць Getin Holding[9].
Зноскі
- ↑ Склад Праўлення . Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу (15 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Місія Банка . Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу (15 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Структурныя падраздзяленні Банка . Пра банк. Беларускі Банк Малога Бізнесу (15 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Рэквізіты . Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу (15 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Акцыянеры Банка . Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу (15 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Гісторыя Банка . Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу (15 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Малый бизнес получил свой банк // 7 дней. — 2008. — № 41. — С. 2.
- ↑ Владелец Идея Банка купил Банк ББМБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
- ↑ Информация о банке Банк ББМБ ЗАО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка(недаступная спасылка)