Беларускі тыдзень

«Белару́скі ты́дзень» — штотыднёвы тэлевізійны часопіс канала TVP3 Białystok для беларускай меншасці, які выходзіць з 1997 года па-беларуску.

Беларускі тыдзень
Жанр інфармацыйна-публіцыстычны
Аўтар(ы) Мікола Ваўранюк
Вядучы(я) Марлена Будна
Краіна вытворчасці  Польшча
Мова беларуская
Першы выпуск 1997
Вытворчасць
Працягласць 20 хв.
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) TVP3 Białystok
Фармат выявы 4:3

Апісанне правіць

Праграма паўстала ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі арганізацыямі на Падляшшы. Першапачаткова выходзіла на канале TVP Białystok у рамках тэлечасопіса пра нацыянальныя меншасці «Самі пра сябе  (польск.)». З 2004 года выходзіць як штотыднёвая самастойная перадача працягласцю 20 хвілін. 95 % эфірнага часу аддаецца асвятленню жыцця беларускай меншасці на Падляшшы. Праграма выходзіць беларускай мовай з польскімі субтытрамі.

У пачатку красавіка 2020 года тагачасны дырэктар TVP Białystok Яўгеніюш Шпакоўскі вырашыў спыніць выхад перадачы[1][2]. Пасля хвалі крытыкі і публічных абмеркаванняў, у тым ліку з боку дэпутатаў Сейма[3][4][1], дырэктар Яўгеніюш Шпакоўскі адмовіўся ад свайго рашэння[5][6].

Зноскі

  1. а б Улад Грынеўскі. «Беларускі тыдзень» не будзе выходзіць на TVP Białystok?(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (18 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  2. Chołodowski, Maciej. Białystok. Szef białostockiego ośrodka TVP chce wyprowadzić programy mniejszości (польск.). Gazeta Wyborcza (18 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  3. Mniejszość białoruska "dostała" wielkanocny prezent - TVP zdejmuje program z anteny (польск.). Kurier Poranny (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  4. Śliwińska, Marta. “Tydzień Białoruski” znika z anteny TVP po 23 latach (польск.). podlaskie24.pl (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  5. Chołodowski, Maciej. Programy mniejszości wracają. Koronawirus już nie przeszkadza dyrektorowi TVP Białystok (польск.). Gazeta Wyborcza (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  6. Ян Максімюк. Беларуская перадача на польскай тэлевізіі не закрываецца, — дырэктар каналу ў Беластоку. Радыё «Свабода» (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.

Спасылкі правіць