Беларус на чужыне
«Беларус на Чужыне» — часопіс. Выдаваўся ў Лондане (Вялікабрытанія) з кастрычніка 1947 г. па красавік 1950 г. Выйшлі 42 нумары.
«Беларус на чужыне» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі незалежніцкі народна-хрысціянскі рух[d] |
Мова | беларуская |
Тыраж |
Першы нумар выйшаў 7 кастрычніка 1947 г. Ініцыятарамі выдання былі Аляксандр Надсан і Якуб Амор (Кастусь Кадушка), яны ж былі найбольш актыўнымі аўтарамі. Часопіс меў палітычна-інфармацыйную скіраванасць. Публікаваліся агляды міжнароднай палітыкі, зацемкі пра навуковыя дасягненні брытанскай і сусветнай навукі, аналіз згадак іншамоўнай прэсы пра беларусаў, артыкулы па праблемах беларускага арганізацыйнага жыцця, беларуская эміграцыйная хроніка і інш.
Часопіс быў цесна звязаны са Згуртаваннем беларусаў Вялікабрытаніі. Друкаваўся часткова кірыліцай, а часткова лацінкай. Рэдактарам найдаўжэй выступаў Аляксандр Надсан (першым рэдактарам, верагодна, быў Вінцэнт Жук-Грышкевіч). Аўтары былі як з Брытаніі, так і з-за яе межаў.
Ад лютага 1949 г., ад № 3(27), «Беларус на Чужыне» стаў афіцыйным выданнем Беларускага незалежніцкага народна хрысціянскага руху — палітычнай арганізацыі беларусаў Вялікабрытаніі. Аднак асноўныя выдаўцы не змяніліся. Часопіс выходзіў да красавіка 1950 г., калі пабачыў свет яго апошні нумар, № 18(42). Прычыны спынення выдання былі звязаныя галоўным чынам з рээміграцыяй аўтараў, якія сталі пакідаць Вялікабрытанію.
Літаратура
правіць- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 203—206.