Белгародскі раён

муніцыпальны раён у Белгародскай вобласці Расіі

Белгародскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) ў Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Белгародскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 30 ліпеня 1928
Насельніцтва
  • 119 135 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 1 472 км²
Вышыня
над узроўнем мора
172 м
Белгародскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Майскі (дэ-факта частка органаў дзяржаўнай улады знаходзіцца ў Белгарадзе).

Геаграфія правіць

Мяжуе на захадзе з Барысаўскім, на поўначы — з Якаўлеўскім і Карачанскім, на ўсходзе — з Шабекінскім раёнамі вобласці, на поўдні — з Харкаўскай вобласцю Украіны. Тэрыторыя раёна — 1400 км², уяўляе сабой прыўзнятую раўніну (каля 200 м над узроўнем мора), на якой знаходзяцца таксама паўднёва-заходнія адгор’і Арлоўска-Курскага плато Сярэднярускага ўзвышша.

Цэнтр раёна — пасёлак Майскі — мае толькі аўтобусную сувязь з абласным цэнтрам Белгарадам. З 1986 года да 15 ліпеня 2014 года меў таксама і тралейбусную сувязь з Белгарадам. У 1986 годзе быў запушчаны прыгарадны маршрут № 15 «Стадыён — пасёлак Майскі», які злучыў з горадам не толькі пасёлак маладых навукоўцаў і сельскагаспадарчых студэнтаў, але і некалькі сёлаў Белгародскага раёна — Краснае, Балхавец, Рэпнае і Бруднае і стаў другім па даўжыні прыгарадным маршрутам у Расіі. Але ж пастановаю адміністрацыі горада Белгарада ад 14 мая 2014 года маршрут быў скасаваны.

Найбуйнейшая рака — Северскі Данец, прыток Дона. Яго найбольш значныя прытокі — Вязёлка, Таплінка і Разуменка. Усе гэтыя рэкі ўпадаюць у Северскі Данец непасрэдна на тэрыторыі Белгародскага раёна. Прыток Вуда ўпадае ў Северскі Данец у Харкаўскай вобласці Украіны.

Гісторыя правіць

 
Белгарадскі раён Цэнтральна-чарназёмнай вобласці

Раён утвораны 30 ліпеня 1928 года з цэнтрам у Белгарадзе ў складзе Белгародскай акругі Цэнтральна-чарназёмнай вобласці. З 13 чэрвеня 1934 года — у складзе Курскай вобласці, з 6 студзеня 1954 года — у складзе Белгародскай вобласці. Калі горад Белгарад стаў абласным цэнтрам, яго вывелі са складу Белгародскага раёна. У 1963 годзе ў яго абшар уключылі тэрыторыю скасаванага Акцябрскага раёна. 1 лютага 1963 года быў утвораны Белгародскі сельскі раён[4].

З 1 студзеня 2006 года адпаведна з Законам Белгародскай вобласці[5] і законам Белгародскай вобласці[6] муніцыпальнае ўтварэнне «Белгародскі раён» атрымала статус муніцыпальнага раёна з цэнтрам у пасёлку Майскі. На тэрыторыі раёна ўтвораны дваццаць чатыры муніцыпальныя ўтварэнні: тры гарадскія і дваццаць адно сельскае паселішча.

Эканоміка правіць

  • Цяплічны комплекс «Белгарзеленгас» плошчай 1 га штогод вырабляе 1,4 млн руж і 4,5 млн іншых раслін, неабходных для азелянення Белгарада[7].
Найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
  • калгас імя Горына;
  • птушкагадоўчая гаспадарка ТАА «Белгранкорм»;
  • птушкагадоўчая гаспадарка ЗАТ «Белгародскі бройлер»;
  • Племзавод «Разуменскі»;
  • ВВГ «Белгародскае».
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці
  • Дзмітратаранаўскі цукровы завод;
  • Вясёлалопанскі спіртавы завод;
  • прадпрыемства «Белыя горы» (вытворца мінеральнай вады «Майская Хрустальная»);
  • ЗАТ «Мелстром»;
  • хлебакамбінат «Залаты колас».

Культура правіць

  • У пасёлку Дубовы Белгародскага раёна расце знакаміты дуб з дыяметрам ствала ў два метры, узростам больш за 370 гадоў. Лічаць, што гэты дуб пасаджаны князем Рамаданаўскім і гетманам Багданам Хмяльніцкім у гонар уз’яднання Украіны з Расіяй. Дрэва аб’яўлена помнікам прыроды[8].
  • Манастырскі лес (раней урочышча Лог[9]) — паводле падання, у канцы XII стагоддзя ў лесе была знойдзена Корсунская ікона Божай Маці. У лесе, каля крыніцы, якая лічыцца месцам атрымання святыні, пабудавалі капліцу, разбураную за савецкім часам[8]. У 1995 годзе капліцу аднавілі[10].

Заўвагі правіць

  1. а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. Geographic Names Server — 2018.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  4. Указ Президиума ВС РСФСР от 01.02.1963. www.libussr.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2018. Праверана 22 мая 2018.
  5. Закон Белгородской области от 20.12.2004 № 159 «Об установлении границ муниципальных образований и наделении их статусом городского, сельского поселения, городского округа, муниципального района». Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2022.
  6. Закон Белгородской области от 04.03.2005 № 171 "О внесении изменений в закон Белгородской области «Об установлении границ муниципальных образований и наделении их статусом городского, сельского поселения, городского округа, муниципального района»"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 27 верасня 2014.
  7. Белгородские энергетики подключили к сетям теплицы для роз и хвойных растений. belpressa.ru (14 ноября 2014 г. 17:20:30). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2014. Праверана 26 снежня 2014.
  8. а б Белгородский район//Энциклопедия «Вокруг света». Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011.
  9. Монастырский лес(недаступная спасылка)
  10. Часовня Корсунской иконы Божией Матери. Город Белгород. Монастырский лес.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2013.