Герб Белгародскага раёна

Герб Белгародскага раёна — афіцыйны сімвал Белгародскага раёна.

Герб Белгародскага раёна
Дэталі
Зацверджаны 11 лістапада 1995
Шчыт
французскі
Заснаванне 11 лістапада 1995
Аўтарскі калектыў
Легеза В. П., Пальваль В. М., Пархоменка І. Г.
Мастак Легеза В. П.

Зацверджаны пастановай кіраўніка адміністрацыі раёна № 931 (01.11.1995) і зарэгістраваны ў геральдычным рэестры Расійскай Федэрацыі № 178. Герб распрацаваны камісіяй па геральдыцы пры кіраўніку адміністрацыі вобласці. Аўтары герба: Легеза В. П., Пальваль В. М., Пархоменка І. Р.

Сцяг Белгародскага раёна зацверджаны рашэннем раённага савета дэпутатаў (15 красавіка 2003 года) за № 19 і ў цэлым паўтарае кампазіцыю Белгародскага раёна[1].

Апісанне правіць

 
Герб Белгародскага павета. 1893

Геральдычны шчыт французскай формы, рассечаны вертыкальнай і гарызантальнай лініямі на чатыры часткі. Правая верхняя і левая ніжня — чорныя. Левая верхняя і правая ніжняя — зялёныя. На гэтым фоне ў цэнтры шчыта размяшчаюцца фігуры паўстаючага залатога льва і над ім — сярэбранага арла. І леў і арол павернуты ўправа.

У аснове герба ляжыць герб горада Белгарада і Белгародскага павета, зацверджаны (21 ліпеня 1893), а чорны і зялёны колеры фону ўвасабляюць чарназёмную глебу і развітую сельскагаспадарчую вытворчасць раёна[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Сост. А. Г. Мерников. Геральдика России: полная иллюстрированная энциклопедия. М. Изд: Мир энциклопедий Аванта +. 2008 г. 512 стр. Белгородский район. стр. 38. ISBN 978-5-98986-210-8.
  2. Современный герб Белгородского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 1 ліпеня 2023.