Беллесрад
Дзяржаўная ўстанова радыяцыйнага кантролю і радыяцыйнай бяспекі (Беллесрад) — арганізацыя Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, якая займаецца даследаваннем узроўню абпраменвання лясоў, леснікоў і вырабаў лясной гаспадаркі. Створаная для ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі.
Установа радыяцыйнага кантролю і радыяцыйнай бяспекі | |
---|---|
Беллесрад | |
Краіна | |
Адрас | Мінск, вул. Прамая, д. 24 |
Тып арганізацыі | Дзяржаўная ўстанова |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Віталь Дамнянкоў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1988 |
Член у | Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
www.bellesrad.by |
Назва паходзіць ад скарачэння БелЛесРад.
Па стане на 2016 год арганізацыя мае назву «Беллесахова», функцыі засталіся тыя ж самыя. Сайт таксама змяніў дамен, стары не працуе.
Асноўнай мэтай установы з’яўляецца правядзенне адзінай навуковай, тэхнічнай і інвестыцыйнай палітыкі ў пытаннях пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі працаўнікоў лясной гаспадаркі і насельніцтва, кіраўніцтва службай радыяцыйнага кантролю.
Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:
- Арганізацыя дзейснага радыяцыйнага кантролю ў лясах і на аб’ектах лясной гаспадаркі, лясной прадукцыі, доз выпраменьвання працаўнікоў;
- Сістэматызацыя звестак аб радыяцыйнай абстаноўцы ў лясах, унясенні бягучых змен па выніках кантролю радыёактыўнага забруджвання ў базы даных інфармацыйнай сістэмы «Радыёактыўнае забруджванне лясоў. RadFor»;
- Арганізацыя і правядзенне маніторынгу ў забруджаных радыёнуклідамі лясах;
- Распрацоўка і прадастаўленне інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы ў лясах;
- Кантроль дзейнасці падведамных Мінлясгасу арганізацый па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і правядзення радыяцыйнага кантролю;
- Падрыхтоўка нарматыўных і метадычных дакументаў вядзення лясной гаспадаркі ў зонах радыеактыўнага забруджвання.
У склад установы ўваходзяць тры падраздзяленні:
- Аддзел радыяцыйнага маніторынгу лесу (арганізуе правядзенне радыяцыйнага абследавання лясоў і лесасек; радыяцыйнага маніторынгу ў лясах з 1991 года. Абагульняе і сістэматызуе вынікі кантролю радыеактыўнага забруджвання ў Інфармацыйнай сістэмы «Радыёактыўнае забруджванне лясоў. RadFor», распрацоўвае карты радыёактыўнага забруджвання. Інфармацыйная сістэма «Радыёактыўнае забруджванне лясоў. RadFor» была ўдасканалена ў ходзе работ па праграме Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі),
- Аддзел радыяцыйнай бяспекі (праводзіць кантроль індывідуальных доз вонкавага апраменьвання, шчыльнасці патоку бэта-часціц, радыяцыйнае абследаванне аб’ектаў і працоўных месцаў. Распрацоўвае і вырабляе інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях радыяцыйнага кантролю і радыяцыйнай бяспекі),
- Цэнтральная лабараторыя радыёметрыі і спектраметрыі (асноўнай мэтай дзейнасці лабараторыі з’яўляецца атрыманне аб’ектыўнай інфармацыі аб радыёактыўным забруджванні лясной прадукцыі, радыяцыйнай абстаноўцы ў лясах. Асноўнымі задачамі з’яўляюцца: арганізацыя і правядзенне маніторынгавых даследаванняў забруджаных радыёнуклідамі лясоў, радыяцыйнага кантролю лясной прадукцыі, правядзенне адзінай навуковай і тэхнічнай палітыкі ў сістэме радыяцыйнага кантролю галіны).
Установа «Беллесрад» і структурныя падраздзяленні службы радыяцыйнага кантролю Мінлясгаса маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне кантролю радыёактыўнага забруджвання, акрэдытаваныя ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі ISO 9000.
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ :
- Радыяцыйнае абследаванне зямель ляснога фонду
- Радыяцыйнае абследаванне лесасек
- Радыяцыйны кантроль: драўніны і прадукцыі з яе, драўнянага паліва (адходаў лесанарыхтовак, адходаў лесапілавання), харчовых прадуктаў, сельскагаспадарчай сыравіны і кармоў, лекава-тэхнічнай сыравіны, будаўнічых матэрыялаў
- Радыяцыйны кантроль на вытворчых аб’ектах, працоўных месцах
- Кантроль індывідуальных доз вонкавага апраменьвання работнікаў, шчыльнасці патоку бэта-часціц на паверхні аб’ектаў
- Распрацоўку нарматыўных дакументаў (правіл, ТКП, методык, схем радыяцыйнага кантролю), інфармацыйных матэрыялаў аб радыяцыйнай абстаноўцы ў лясах: карт-схем радыёактыўнага забруджвання лясніцтваў, лясгасаў, рэкамендацый у выглядзе ўлётак, плакатаў, буклетаў, брашур
- Радыяцыйны маніторынг у лясах
Спасылкі
правіць- Вэб-старонка «Беллесрад» Архівавана 6 ліпеня 2011.