Белмедпрэпараты
Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» — самае буйное фармацэўтычнае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, лідар беларускага фармацэўтычнага рынку[2]. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства размешчаны ў гарадах Мінск, Ліда і Скідзель. Знаходзіцца ў поўнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і падпарадкоўваецца Дэпартаменту фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Асноўны рынак прадпрыемства — унутраны рынак Рэспублікі Беларусь, асноўныя экспартныя рынкі — краіны СНД, Грузія, Малдова, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкі Усход.
РУП «Белмедпрэпараты» | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1929 |
Размяшчэнне | г. Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Генеральны дырэктар Павел Іванавіч Кахавец |
Галіна | фармацыя |
Прадукцыя | лекі |
Абарот | $33 млн. (2011 год) [1] |
Колькасць супрацоўнікаў | 2800 |
Дэвіз | Тэхналогіі на службе здароўя |
Сайт | belmedpreparaty.by |
Гісторыя
правіцьПрадпрыемства было заснавана ў 1929 годзе як першая ў Беларусі фармацэўтычная фабрыка. Спачатку прадпрыемства выпускала простыя медыкаменты: валерыянавыя і мятныя кроплі, настойкі ёду, палыну, ландышу.
№ п/п | Назва завода і аб'яднанняў | Назва вышэйшай арганізацыі | Падпарадкаванне вышэйшай арганізацыі | Перыяд |
---|---|---|---|---|
1 | Хімфарм Завод імя Першай пяцігодкі | галоўнае аптэкаўпраўленне | Наркамат аховы здароўя БССР | лістапад 1929 - чэрвень 1941 года |
2 | У гады Вялікай Айчыннай вайны на хіміка-фармацэўтычным заводзе дзейнічала падпольная арганізацыя. | верасень 1941 - сакавік 1944 г. | ||
3 | Хімфарм Завод імя Першай пяцігодкі | Галоўнае аптэкаўпраўленне | Наркамат аховы здароўя БССР | 1944 - 1947 гг. |
4 | Мінскі дзяржаўны саюзны пеніцылінавы завод | Галаўпеніцылінпрам | Мінмедпрам СССР | верасень 1947 года - чэрвень 1948 г. |
5 | Мінскі дзяржаўны саюзны пеніцылінавы завод | Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці | Мінінстэрства аховы здароўя СССР | чэрвень 1948 - лістапад 1949 |
6 | Дзяржаўны саюзны завод № 495 | Упраўленне па вытворчасці антыбіётыкаў Галоўнага ўпраўлення медыцынскай прамысловасці | Мінінстэрства аховы здароўя СССР | лістапад 1949 - красавік 1951 |
7 | Дзяржаўны саюзны завод № 495 | Галоўнае ўпраўленне па вытворчасці антыбіётыкаў | Мінінстэрства аховы здароўя СССР | красавік 1951г. - красавік 1953 г. |
8 | Дзяржаўны саюзны завод № 495 | Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці | Мінінстэрства аховы здароўя СССР | красавік 1953 - люты 1954 года |
9 | Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў | Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці | Мінінстэрства аховы здароўя СССР | люты 1954 - лістапад 1955 г |
10 | Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў | Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў | Мінінстэрства аховы здароўя СССР | лістапад 1955 - ліпен 1957 г. |
11 | Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў | Упраўленне шкляна-хімічнай прамысловасці | Савет народнай гаспадаркі БССР | ліпень 1957 - сакавік 1961 года |
12 | Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў | Упраўленне хімічнай прамысловасці | Савет народнай гаспадаркі БССР | сакавік 1961 - снежань 1965 г |
13 | Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў | Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў | Мінздрав СССР | Студзень 1966 - чэрвень 1967 г. |
14 | Мінскі завод медыцынскіх прэпаратаў | Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў | Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР | чэрвень 1967 - ліпень 1977 г. |
15 | Мінскае вытворчае аб'яднанне «Мінмедпрэпараты» | Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў | Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР | ліпень 1977 - ліпень 1986 г |
16 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода | Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў | Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР | ліпень 1986 - студзень 1988 г. |
17 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода | Беларускае дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне мікрабіялагічнай прадукцыі (ПА «Бел Медбіяпрам») | Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР | студзень 1988 года — красавік 1988 года |
18 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода | Беларускае навукова-вытворчае аб'яднанне медыка-біялагічнай прадукцыі (НВА «Белмедбіяпрам») | Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР | Красавік 1988 — жнівень 1990 |
19 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» | Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і органопрепаратов | Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР | жнівень 1990 г. — май 1991 г. |
20 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» | Канцэрн «Біяпрэпарат» | Акцыянернае таварыства Расіі | май 1991 г. — ліпень 1992 года |
21 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» | Камітэт па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці | Пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | ліпень 1992 г. — сакавік 1995 года |
22 | Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» | Міндзяржмаёмасці Рэспублікі Беларусь (уладальніцкі нагляд) | Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь | сакавік 1995 года — кастрычнік 1996 г |
23 | Адкрытае акцыянернае таварыства «Белмедпрэпараты» | Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм» | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь | Кастрычнік 1996 — ліпень 2004 г |
24 | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» | Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм» | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь | ліпень 2004 г — жнівень 2011 г |
25 | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» | Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці | Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | Жнівень 2011 года |
Вытворчасць
правіцьПрадпрыемства займае плошчу больш за 40 тыс.м², вытворчыя магутнасці ўключаюць 12 тэхналагічных і 7 дапаможных цэхаў. Цэхі размяшчаюцца на двух пляцоўках у г. Мінску і на двух пляцоўках у Гродзенскай вобласці: у г. Скідзель і г. Ліда (пляцоўкі ў Гродзенскай вобласці былі далучаны да прадпрыемства па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе). РУП «Белмедпрэпараты» адзіны ў Беларусі вытворца:
- Інсулінавых прэпаратаў;
- Ферментных і біягенных прэпаратаў;
- Прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў і туберкулёзу;
- Наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Прадпрыемства таксама вырабляе:
- Гарманальныя прэпараты;
- Антыбіётыкі;
- Супрацьвірусныя прэпараты;
- Супрацьгрыбковыя прэпараты;
- Процітуберкулёзныя прэпараты;
- Сродкі супраць эктапаразітаў;
- Антысептыкі;
- Супрацьпухлінныя сродкі;
- Сродкі для правядзення фотадынамічнай тэрапіі;
- Прэпараты для парэнтэральных харчавання;
- Агульнатанізавальныя сродкі, адаптагены, імунамадулятары;
- Метаболікі;
- Анаболікі;
- Вітаміны;
- Карэктары метабалізму касцёва-храстковай тканкі;
- Сродкі для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы;
- Сродкі для лячэння паталогій органаў рэспіраторнай сістэмы;
- Гемататропныя сродкі;
- Нейратропныя сродкі;
- Анальгетыкі;
- Сродкі для лячэння паталогій страўнікава-кішэчнага тракту;
- Гастрапратэктарныя прэпараты;
- Прэпараты для лячэння паталогій вачэй;
- Сродкі для лячэння паталогіі апорна-рухальнага апарата;
- Дэрмататропныя сродкі.
Навуковыя даследаванні і распрацоўкі
правіцьПрадпрыемства мае найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваны навукова-даследчы цэнтр у сферы фармакалогіі. Таксама прадпрыемства супрацоўнічае з Акадэміяй Навук Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. Мае больш 90 патэнтаў на лекавыя сродкі.
Сістэма якасці
правіцьСістэма кіравання якасцю на прадпрыемстве сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001 (для вадкіх лекавых сродкаў у ампулах 10 мл), СТБ 1435-2004 «Вытворчасць лекавых сродкаў. Належная вытворчая практыка»(GMP)" (для прадукцыі цэхоў №2, № 5 і № 6), прадпрыемства мае экалагічны сертыфікат СТБ ІСО 14001-2005[3].