Бе́лыя Карпа́ты (славацк.: Biele Karpaty, чэшск.: Bílé Karpaty), частка Заходніх Карпат, на ўсходзе Чэхіі і Славакіі. Белыя Карпаты служаць натуральнай мяжой паміж Чэхіяй і Славакіяй. Найвышэйшы пункт — гара Велька Яворына, 970 м над узроўнем мора, якая знаходзіцца непадалёк ад г. Нова Места-над-Вагам.

Белыя Карпаты
Чэрвены Камень
Чэрвены Камень
48°51′ пн. ш. 17°40′ у. д.HGЯO
Краіна
Найвышэйшая вяршыняВелька Яворына 
Найвышэйшы пункт970  м 
Белыя Карпаты (Славакія)
Белыя Карпаты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белыя Карпаты маюць змяшаную лясную і лугавую расліннасць. Пераважаюць змяшаныя лясы з перавагай букаў. Флора Белых Карпат разнастайная, некаторыя віды архідэй Чэхіі і Славакіі сустракаюцца толькі тут — у чэшска-славацкім запаведніку «Белыя Карпаты».

Зноскі

Спасылкі правіць