Бельска-Бяльскі ўніверсітэт
Бельска-Бяльскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Bielsko-Bialski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Бельска-Бяла.
Бельска-Бяльскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Bielsko-Bialski | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Bielsko-Bialski |
Міжнародная назва | University of Bielsko-Biała |
Заснаваны | 2001 |
Год рэарганізацыі | 2023 |
Рэктар | Яцэк Навакоўскі |
Студэнты | 7 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бельска-Бяла |
Юрыдычны адрас |
вул. Віллавая 2, 43-309 г. Бельска-Бяла, Польшча |
Сайт | ath.bielsko.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПаўстала 1 кастрычніка 2001 года шляхам рэарганізацыі існуючага з 1969 года філіяла Лодзьскага політэхнічнага ўніверсітэта. Навучае 7282 студэнтаў па тэхнічных і гуманітарных спецыяльнасцях.
Вучэльня мае поўныя акадэмічныя правы вышэйшай навучальнай установы: з 1989 года мае права на прысваенне звання доктара, а з 1999 года - доктара хабілітаванага ў дысцыпліне будаўніцтва і эксплуатацыя машын, таксама можа выступаць з унёскамі аб прысваенні вучонага звання прафесара.
У адпаведнасці з рэйтынгам універсітэтаў свету, які паказвае прысутнасць акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, вучэльня ў Бельска-Бяла займае 21 месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 3772 сярод усіх тыпаў ВНУ.
Факультэты
правіць- Машынабудавання і інфарматыкі
- Інжынерыі матэрыялаў, будаўніцтва і экалогіі
- Упраўлення і транспарту
- Сацыяльна-гуманітарны
- Навук аб здароў'і
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бельска-Бяльскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта