Бенефіс
Бенефі́с (ад фр.: bénéfice — прыбытак, карысць) — спектакль, які ладзілі ў гонар аднаго ці некалькіх выступоўцаў акцёраў (напрыклад, як выраз прызнання майстэрства беніфіцыянта[1]) ці работнікаў тэатра. Увесь збор ад мерапрыемства (поўны бенефіс) ці частка яго (паўбенефіс) цалкам паступаў у карысць гэтага чалавека — за вылікам расходаў па спектаклі.
Спачатку гэта былі прадстаўленні ў кошт аднаразовай матэрыяльнай дапамогі якому-небудзь акцёру, але з часам ператварыліся ў род неафіцыйнай надбаўкі да жалавання.
Гісторыя
правіцьПершы бенефіс адбыўся ў Францыі ў 1735 годзе. У Расіі ўвайшлі ў практыку з 1783 (да 1809 дазваляліся таксама драматургам і кампазітарам). У далейшым, калі ўсе тэатры пры Савецкай улады былі нацыяналізаваны, форма бенефісаў, якая прадугледжвае персанальнае матэрыяльнае ўзнагароджанне, была скасаваная ў 1925 годзе пастановай V Усесаюзнага з'езда прафсаюза работнікаў мастацтваў[2]. На Беларусі вядомыя з сярэдзіны 19 ст. 3 2-й паловы 1980-х г. пачалі аднаўляцца.
У цяперашні час тэатральныя бенефісы адраджаюцца.
Паступова з'явіўся другі, пераносны сэнс слова. Так сталі называць любы ўдалы выступ — не толькі акцёрскі, а, скажам, спартыўнай каманды, а часам удалы ўдзел у якой-небудзь справе.
Зноскі
- ↑ Бенефициант // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Советская Театральная Энциклопедия, с. 69
Літаратура
правіць- Бенефис театральный // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).