Беняконі (пагранічная застава)

Пагранічная застава «Беняконі» — падраздзяленне Лідскага пагранічнага атраду на ўчастку беларуска-літоўскай мяжы. Размешчана па адрасе вёска Беняконі, вул. Міцкевіча, 17.

Гісторыя правіць

З’яўляецца правапераемнікам пагранічнага паста «Канвелішкі», сфарміраванага ў студзені 1993 года, у складзе камендатуры «Ліда» Смаргонскага пагранічнага атраду. З 2 снежня 2011 года пагранічная застава «Беняконі» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы агульнай працягласцю каля 40 кіламетраў з новага месца дыслакацыі. Новы комплекс пагранічнай заставы, пабудаваны па Праграме ўладкавання знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007—2011 гадоў.

Умовы правіць

Адлегласць ад заставы да дзяржаўнай граніцы ўсяго каля 2,5 кіламетраў, што дазваляе значна скараціць час рэагавання па абстаноўцы. Комплекс заставы абсталяваны найноўшым тэхналагічным абсталяваннем, інфармацыйнымі, тэлекамунікацыйнымі, інжынернымі сеткамі і сістэмамі відэаназірання. Таксама ў склад комплексу, які можа працаваць у аўтаномным рэжыме, увайшлі 8-кватэрны жылы дом, склад гаруча-змазачных матэрыялаў, гарадок для службовых сабак, спартыўныя пляцоўкі, трансфарматарная станцыя, воданапорная вежа з артэзіянскімі свідравінамі, ачышчальныя збудаванні. На першым паверсе будынка размешчаны службовыя памяшканні, на другім — блок харчавання і адпачынку ваенных.

Інцыдэнты правіць

У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 года на ўчастку пагранічная застава «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Ірака, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў збіцці літоўскіх пагранічнікаў[1][2].

Зноскі

Спасылкі правіць