Лідскі пагранічны атрад
Лідскі пагранічны атрад — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-літоўскай граніцы.
Гісторыя
правіцьЛідскі пагранічны атрад быў утвораны згодна пастановы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1997 года № 419 «Пра меры па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы». Ён размясціўся ў горадзе Ліда на тэрыторыі былога вайсковага гарадка 49 дывізіі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расійскай Федэрацыі «Паўночны».
Працягласць граніцы
правіцьКанчаткова ўчастак дзяржаўнай граніцы, які знаходзіцца ў зоне адказнасці Лідскага пагранатраду, сфарміраваўся да 27 жніўня 2005 года па выніках працы сумеснай дэмаркацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі. Працягласць участка складае — 184.5 км, у тым ліку: сухапутнага — 111.5 км; рачнога — 66 км; азёрнага — 7 км.
Падраздзяленні
правіцьЗаставы
правіцьПункты пропуску
правіцьПасты
правіцьКамандзіры
правіцьПершым начальнікам пагранічнага атрада прызначаны палкоўнік Аляксандр Мендаль. Ён з групай афіцэраў кіравання прыступіў да выканання службовых абавязкаў 14 верасня 1997 года.
У розны час Лідскім памежным атрадам кіравалі палкоўнікі:
- Аляксандр Мендаль
- Уладзімір Пыж
- Уладзімір Ляўда
- Мікалай Кукін
- Юрый Брычак
- Аляксей Кузьменка
- Сяргей Жылінскі
- Аляксандр Давідзюк (на 2021 год)
Асаблівыя даты
правіцьДнём часці вызначана 25 жніўня. У першую гадавіну ўтварэння, 25 жніўня 1998 года, атрад атрымаў Баявы сцяг.
Інцыдэнты
правіцьУ ноч з 3 на 4 жніўня 2021 года на ўчастку пагранічнай заставы «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Ірака, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў збіцці літоўскіх пагранічнікаў[1][2].
Зноскі
- ↑ «Умер на руках у пограничников». На границе погиб житель Ирака. Он возвращался из Литвы Архівавана 18 лістапада 2021., intex-press, 4-08-2021
- ↑ Жителем приграничья, первым заметившим мигранта, оказался ветеран Афганистана, экс-сотрудник военкомата Архівавана 18 лістапада 2021., intex-press, 4-08-2021