Сяргей Васілевіч Жылінскі

генерал-маёр

Сяргей Васілевіч Жылінскі (нар. 4 снежня 1978, Ангарск, РСФСР) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (з 2018).

Сяргей Васілевіч Жылінскі
Дата нараджэння 4 снежня 1978(1978-12-04) (44 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў пагранічныя войскі
Гады службы 2005 — цяперашні час
Званне
Генерал-маёр
Камандаваў Лідскі пагранічны атрад
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юбілейны медаль «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»

БіяграфіяПравіць

У 1993—1996 гадах — курсант Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. У 2000 годзе з адзнакай скончыў факультэт пагранічных войск пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2007 годзе — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з адзнакай.

У 2005—2007 гадах служыў на афіцэрскіх пасадах Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага (намеснік начальніка пагранічнай заставы, начальнік пагранічнай заставы).

У 2007—2008 гадах — на службе ў апараце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2008—2014 гадах — на камандных пасадах у Пінскім пагранічным атрадзе і Брэсцкай пагранічнай групе; з 2014 па 2016 год камандзір Лідскага пагранічнага атрада, з 2016 па 2018 год начальнік Смаргонскай пагранічнай групы.

19 лютага 2018 года прызначаны начальнікам Інстытута пагранічнай службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе прысовена званне генерал-маёра[1].

Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў».

УзнагародыПравіць

Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2022)[2], медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2018), медалі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейныя медалі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

СпасылкіПравіць