Доцішкі (пагранічная застава)

Пагранічная застава «Доцішкі» — падраздзяленне Лідскага пагранічнага атраду на ўчастку беларуска-літоўскай граніцы. Размешчана па адрасе вёска Доцішкі, вул. Савецкая, 2.

Гісторыя правіць

З’яўляецца правапераемнікам пагранічнага паста «Нача». З 17 сакавіка 2012 года пагранічная застава «Доцішкі» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы працягласцю каля 37 кіламетраў з новага месца дыслакацыі. Новая застава мае двухпавярховы адміністрацыйны будынак, гаражы, гадавальнік, гарадок пагранічнай службы, а побач 12-кватэрны дом для сем’яў прапаршчыкаў і афіцэраў. Службовыя кватэры для пагранічнікаў з поўным аздабленнем, мэблямі і бытавой тэхнікай. Таксама ўсе выгоды створаны і для салдат тэрміновай службы.

Зноскі

Спасылкі правіць