Геранёны (пагранічная застава)

Пагранічная застава «Геранёны» — падраздзяленне Лідскага пагранічнага атраду на ўчастку беларуска-літоўскай граніцы. Размешчана па адрасе: аграгарадок Геранёны, вул. Палявая.

Гісторыя

правіць

Сфарміравана паводле Указа Старшыні Дзяржпагранкамітэта ад 4 лютага 2011 года № 47 з месцам дыслакацыі ў аграгарадку Геранёны Іўеўскага раёна. З 6 ліпеня 2011 года пагранічная застава «Геранёны» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы агульнай працягласцю каля 30,5 кіламетраў. Адлегласць ад пагранічнай заставы да дзяржаўнай граніцы каля 4 кіламетраў. Новы комплекс пагранічнай заставы, пабудаваны па Праграме ўладкавання знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007—2011 гадоў і абсталяваны найноўшым тэхналагічным абсталяваннем, інфармацыйнымі, тэлекамунікацыйнымі, інжынернымі сеткамі і сістэмамі відэаназірання.

Зноскі

Спасылкі

правіць