Берлінская акадэмія мастацтваў

Берлінская акадэмія мастацтваў (ням.: Akademie der Künste in Berlin) — адукацыйная ўстанова ў Берліне, Германія. Заснавана ў 1696 годзе курфюрстам Фрыдрыхам III Брадэнбургскім і выконвала адукацыйныя і адміністрацыйныя функцыі. З'яўляецца акадэмічнай установай, члены якога абмяркоўваюць пытанні развіцця мастацтва і з'яўляецца кансультатыўным органам. З 1931 года выконвае толькі адміністрацыйныя функцыі. Адукацыйныя функцыі з гэтага часу выконвае спецыяльна створаны Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў.

Берлінская акадэмія мастацтваў
Берлінская акадэмія мастацтваў на Парыжскай плошчы
Берлінская акадэмія мастацтваў на Парыжскай плошчы
Заснаваны 11 ліпеня 1696
Краіна
Размяшчэнне
Сайт adk.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новы будынак Берлінскай акадэміі мастацтваў на Парыжскай плошчы побач з адноўленым атэлем «Адлон» быў пабудаваны пасля аб'яднання Германіі па праекце членаў Акадэміі Гюнтэра Беніша, Манфрэда Забатке і Вернера Дурта. Да Другой сусветнай вайны на гэтым месцы ў палацы Арніма размяшчалася Пруская акадэмія мастацтваў.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі акадэміі

правіць

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286

Спасылкі

правіць