Бернард (Берні) Сандэрс (англ.: Bernard «Bernie» Sanders; нар. 8 верасня 1941, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі незалежны палітык і грамадскі дзеяч левага толку, сенатар ад штата Вермонт з 2007 года. Рэкардсмен па працягласці знаходжання ў Кангрэсе ЗША з усіх незалежных дэпутатаў. З 2013 да 2015 года — старшыня камітэта Сената ЗША па справах ветэранаў, з 2021 г. — старшыня бюджэтнага камітэта. У 1981—1989 гадах быў мэрам найбуйнейшага горада Вермонта, Берлінгтана, у 1991—2007 гадах — членам Палаты прадстаўнікоў ЗША. Пры фармаванні камітэтаў у Сенаце прымыкае да Дэмакратычнай партыі, уваходзіць у Форум прагрэсіўных кангрэсменаў (англ.: Congressional Progressive Caucus).

Берні Сандэрс
англ.: Bernie Sanders
Імя пры нараджэнні англ.: Bernard Sanders
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 8 верасня 1941(1941-09-08)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм[7]
Бацька Elias Sanders[d][5]
Маці Dorothy Sanders[d]
Жонка Jane O'Meara Sanders[d]
Дзеці Carina Driscoll[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт berniesanders.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Вызначае сябе як дэмакратычнага сацыяліста (адзіны з сенатараў ЗША) і прадстаўніка амерыканскага прагрэсівізму «Новага курсу». Прыхільнік скандынаўскай мадэлі сацыял-дэмакратыі. Пазіцыянуе сябе ў якасці абаронцы інтарэсаў працоўнага і сярэдняга класа. Выступае супраць уплыву карпарацый і Уол-стрыт, сацыяльнай несправядлівасці, маёмаснай няроўнасці і разрыву паміж багатымі і беднымі, паліцэйскага гвалту. Супернік сексізму, гамафобіі, расавай дыскрымінацыі.

Зноскі

  1. а б в SANDERS, Bernard (1941 - )Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі. Праверана 18 лютага 2016.
  2. Bernard (Bernie) Sanders // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fineman H. Bernie Sanders Thinks Hillary Is Eric CantorHuffPost, 2014. Праверана 13 студзеня 2017.
  4. Bernie Sanders's '100% Brooklyn' Roots Are as Unshakable as His Accent / J. KahnManhattan, NYC: The New York Times Company, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 18 лютага 2016.
  5. Bernie Sanders' ancestral town in Poland kvells over his Iowa performanceJewish Telegraphic Agency, 2016. Праверана 24 лютага 2021.
  6. Sanders, Bernard (1941 – )
  7. Bernie Sanders: 'I’m proud to be Jewish'The Christian Science Monitor, 2015. Праверана 24 лютага 2021.
  8. http://www.thecrimson.com/article/1989/11/14/ex-mayor-urges-political-change-pa-former/
  9. а б http://www.politico.com/magazine/story/2015/08/bernie-sanders-2016-democrats-121181
  10. http://www.uticaod.com/article/20150703/NEWS/150709837
  11. Biographical Directory of the United States CongressGPO, 1903.
  12. https://www.senate.gov/senators/
  13. https://progressives.house.gov/caucus-members