Берта Майсееўна Лерман

Берта Майсееўна Лерман (руск.: Лерман Берта Моисеевна, 23 жніўня 1931, Гомель) — расійскі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1987).

Берта Майсееўна Лерман
Дата нараджэння 23 жніўня 1931(1931-08-23) (92 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хімік
Навуковая ступень доктар хімічных навук

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1954 годзе Маскоўскі інстытут тонкай хімічнай тэхналогіі. У 1964—1994 гг. працавала ў Інстытуце арганічнай хіміі (старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы), у 1993—2000 гг. навуковы рэдактар Башкірскага хімічнага часопіса, адначасова ў 1995—2000 гг. адказны сакратар часопіса «Веснік Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан». У 2001—2003 гг. працавала ў Ізраільскім інстытуце тэхналогіі (Хайфа).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы прысвечаны даследаванням у галіне хіміі каркасных злучэнняў і сераарганічных злучэнняў. Аўтар звыш 130 навуковых прац.

Сярод апублікаванага:

  • Каркасные и полициклические пространственно-затруднённые алкены // Успехи химии. 1995. Т. 64. Вып.1;
  • Скелетные трансформации гетерокаркасных соединений, затрагивающие гетерофункцию // Успехи химии. 1997. Т. 66. Вып. 11.

Зноскі

Спасылкі правіць