Беспарадкі ў Вамене (2023)
Беспарадкі ў Вамене — падзеі 23 лютага 2023 года ў інданезійскім горадзе Вамена , калі натоўп папуасаў, даведаўшыся пра арышт падазраванага ў выкраданні дзяцей, напаў на інданезійскіх сілавікоў. Сутыкненні прывялі да людскіх ахвяр. Гораду нанесена значная матэрыяльная шкода.
Беспарадкі ў Вамене | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Інданезійскія сілавікі | Папуасы | ||||||||
Страты | |||||||||
18 параненых | 7-9 забітых і больш за 20 параненых | ||||||||
2-3 асобы непапуаскага паходжання загінулі |
Напярэдадні
правіцьАдносіны паміж інданезійскімі ўладамі і мясцовымі жыхарамі ў высакагорных рэгіёнах Папуа заставаліся вельмі напружанамі[1]. У 2019 годзе ў горадзе Вамена адбываліся маштабныя беспарадкі , у выніку якіх былі забіты дзясяткі мірных жыхароў, у асноўным непапуаскага паходжання[2]. У распальванні этнічнага канфлікту ў рэгіёне інданезійскія ўлады абвінавацілі ўзброеныя групоўкі, звязаныя з сепаратысцкім Нацыянальным камітэтам Заходняга Папуа[3].
Ход падзей
правіцьПа словах мясцовага праваабаронцы Тэа Хасегема, бунт успыхнуў пасля непаразумення паміж двума гандлярамі, якія не з’яўляліся папуасамі, і мясцовым непаўналетнім папуасам у раёне горада Сінакма. У выніку першых абвінавацілі ў выкраданні непаўналетніх. Лідар мясцовай камуны Гібсан Кагоя адзначыў, што там мела месца непаразуменне: гандляры папрасілі дзіцяці сесці на пікап, які яны выкарыстоўвалі ў якасці кіёска, але яно спалохалася, успрыняўшы гэта як спробу выкрадання, і ўцякло. Тады мясцовыя жыхары схапілі гандляроў і даставілі іх у паліцэйскі ўчастак Вамены[2][4].
Пакуль гандляры знаходзіліся пад вартай паліцыі, каля 12:30 па мясцовым часе (05:30 UTC) на вуліцы сабраўся раз’юшаны натоўп папуасаў[2][4][5]. Інданезійскія ўлады заявілі, што праз WhatsApp распаўсюдзіліся паведамленні з абвінавачваннямі паліцыі ў абароне выкрадальнікаў дзяцей[6]. Натоўп запатрабаваў ад сілавікоў выдаць падазраваных для публічнага допыту. Напружанасць працягвала нарастаць, і адзін з затрыманых гандляроў быў эвакуяваны на машыне ў іншае месца. Спрабуючы разагнаць людзей, супрацоўнікі службы бяспекі ўжылі слезацечны газ і дубінкі. Сілавікі таксама зрабілі некалькі стрэлаў у паветра. Натоўп захваляваўся, і некалькі крам, якія належалі непапуасам, былі падпалены. Затым адбыліся сутыкненні, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі[2][4]. Падчас беспарадкаў было падпалена 15 будынкаў[7].
Ахвяры
правіцьПаводле даных урада, падчас беспарадкаў дзесяць мірных жыхароў былі забіты. З боку сілавікоў пацярпелі 18 паліцыянтаў і салдат. Яны былі паранены стрэламі або кінутымі камянямі[8]. З дзесяці загінуўшых жыхароў сем[4] або восем былі ўдзельнікамі беспарадкаў, забітымі сіламі бяспекі, а астатнія былі асобамі непапуаскага паходжання, забітымі натоўпам[8]. Хасегем паведаміў, што загінулі дзевяць папуасаў[2], восем з якіх былі расстраляны. Далей ён адзначыў, што большасць забітых папуасаў былі расстраляны ў галаву ці шыю[9]. Зафіксавана не менш за 23 параненых сярод мірных жыхароў і ўдзельнікаў беспарадкаў[10].
Наступствы
правіцьДля забеспячэння бяспекі раёна ўлады разгарнулі 200 дадатковых супрацоўнікаў сілавых і ваенізаваных структур[1], у тым ліку роту са складу Мабільнага брыгаднага корпуса (спецпадраздзялення інданезійскай паліцыі)[11].
На наступны дзень сітуацыя стабілізавалася, паведамленняў аб далейшым гвалце не паступала[1][12]. Аднак у горадзе былі зачынены школы[13], а тысячы жыхароў схаваліся ад гвалту ў ваенных і паліцэйскіх штабах або месцах культу[2].
Начальнік паліцыі Папуа ініцыяваў ацэнку паводзін мясцовых паліцэйскіх падраздзяленняў і запатрабаваў ад паліцыі выкарыстоўваць «мяккі» падыход у рэагаванні з-за павышанай напружанасці[14].
26 лютага ўлады арыштавалі 13 чалавек, якія падазраваліся ў падбухторванні да беспарадкаў[15]. Праз два дні іх адпусцілі[16]. Міністр-каардынатар па палітычных, юрыдычных пытаннях і пытаннях бяспекі пазней заявіў, што падзеі 23 лютага не маюць нічога агульнага з існым сепаратысцкім рухам і былі справакаваны выключна чуткамі аб выкраданні людзей[17].
Зноскі
правіць- ↑ а б в "Indonesia tightens security in Papua after nine killed in riot". Reuters(англ.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ а б в г д е "Rusuh Wamena, 11 Dikabarkan Meninggal". Republika(індан.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Mass Brawl and Riots in Wamena, Papua: The Sign of Separatist Crooks Maneuvre to Make "Color Revolution"". ANTARA News(англ.). 30 November 2019.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ а б в г "Kerusuhan di Wamena dipicu isu penculikan anak: 10 korban meninggal – tujuh tewas karena tembakan". BBC News Indonesia(індан.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Clash between Military-Police and Papuan People Kills 9". Tempo(англ.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Penyebab dan Kronologi Kerusuhan Wamena, Bermula dari Pesan Berantai Isu Penculikan Anak di WhatsApp". Tribunnews.com [інданезійская]. 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Kerusuhan Pecah di Wamena Dipicu Hoaks Penculikan Anak, 10 Meninggal Dunia". liputan6.com(індан.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ а б "Korban Kerusuhan Wamena: 10 Tewas, 18 Anggota TNI-Polri dan 14 Warga Luka". detiknews [інданезійская]. 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Aktivis HAM Ungkap Korban Tewas Kerusuhan Wamena Alami Luka Tembak di Kepala". detiksulsel [інданезійская]. 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Aparat Gabungan Terus Bersiaga di Wamena Pasca-Kerusuhan Tewaskan 10 Orang". Okezone [інданезійская]. 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Polda Papua Kirim 1 Kompi Brimob ke Wamena Buntut Kerusuhan yang Dipicu Isu Penculikan Anak". liputan6.com(індан.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Sudah Terkendali, Polri: Kondisi di Wamena Kondusif". Berita Satu(індан.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Sekolah di Wamena Diliburkan Pasca Kerusuhan". Kabar Papua(індан.). 24 February 2023. Архівавана з арыгінала 24 лютага 2023. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ "Kapolda Papua minta Propam evaluasi penanganan amuk massa di Wamena". Jubi(індан.). 24 February 2023.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Polda Papua Tangkap 13 Orang Diduga Pemicu Kerusuhan Wamena". Tempo(індан.). 26 February 2023. Праверана 27 February 2023.
- ↑ "Polda Papua Lepas 13 Orang yang Ditahan dalam Kerusuhan Wamena". Tempo(індан.). 28 February 2023. Праверана 28 February 2023.
- ↑ "Soal Kerusuhan di Wamena, Mahfud: Tak Ada Hubungannya dengan Separatisme, Murni Hoaks". KOMPAS.com(індан.). 28 February 2023. Праверана 28 February 2023.