Беселеў год (названы па імя нямецкага астранома XIX стагоддзя Ф. Беселя) — трапічны год, за пачатак якога прымаецца момант часу, калі сярэдняя даўгата Сонца, паменшаная на пастаянны каэфіцыент аберацыі (20,496 вуглавой секунды), у дакладнасці роўная 280°. Пачатак беселева года прыпадае на адзін і той жа момант часу для любога пункта Зямлі. Працягласць беселева года роўная працягласці трапічнага і ў сутках можа быць выказана формулай T0 = 365,24219879 — 0,00000614 Т, дзе Т — лік стагоддзяў, якія прайшлі з 1900 года.

Спасылкі правіць