Абера́цыя святла́ — змена напрамку распаўсюджвання святла (выпраменьвання) пры пераходзе з адной сістэмы адліку да іншай[1].

У астраноміі правіць

Аберацыя святла ў астраноміі — змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы[2][3].

Адрозніваюць векавую аберацыю святла, выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вялікая вось якога паралельна плоскасці экліптыкі і роўная прыблізна 20",5[2].

Аберацыя святла адкрыта ў 1725 годзе англійскім астраномам Дж. Брэдлі[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць