Бецалель Наркіс
Бецалель Наркіс (іўр.: בצלאל נרקיס; 1926—2008) — выбітны ізраільскі гісторык мастацтва. Ён быў удастоены Прэміі Ізраіля(руск.) бел. за заслугі ў галіне яўрэйскага мастацтва ў 1999 годзе[2].
Бецалель Наркіс | |
---|---|
Дата нараджэння | 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 2008[1] |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mordecai Narkiss[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец |
Навуковая сфера | гісторыя і мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Бецалель Наркіс нарадзіўся ў Іерусаліме. Ён быў сынам Мардэхая Бецалеля(ням.) бел., дырэктара Нацыянальнага музея «Бецалель»(іўрыт) бел. у Іерусаліме. Ён вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме[3].
Акадэмічная кар’ераПравіць
Наркіс быў экспертам у галіне ілюмінаваных сярэднявечных лацінскіх і яўрэйскіх рукапісаў і ўзаемасувязі паміж хрысціянскім і яўрэйскім візуальным мастацтвам. Пасля распаду камунізму ў Еўропе ў 1989 годзе ён прыступіў да праекта дакументавання тамтэйшых сінагог[2].
Наркіс быў прафесарам гісторыі мастацтва Нікаля Ландау у Яўрэйскім універсітэце, дзе выкладаў з 1964 года. У 1979 годзе ён стварыў Цэнтр яўрэйскага мастацтва(англ.) бел. для дакументавання яўрэйскага мастацтва і архітэктуры, якія знаходзіцца пад пагрозай[4].
Наркіс быў запрошаным прафесарам Інстытута выяўленчых мастацтваў(англ.) бел. пры Нью-Ёркскім універсітэце, Браўнаўскага ўніверсітэта(руск.) бел. і Прынстанскага ўніверсітэта. У дадатак да выкладчыцкіх пасад ён быў мастацкім рэдактарам «Masada Press» (1963—1975) і «Encyclopaedia Judaica(англ.) бел.». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Яўрэйскае мастацтва» ў 1974—1986 гадах[4].
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 15 сакавіка 2020.
- ↑ 2,0 2,1 Bezalel Narkiss: Jewish art historian
- ↑ Narkiss, Bezalel . Праверана Mar 25, 2020.
- ↑ 4,0 4,1 Bezalel Narkiss (1926–2008), Biblical Archaeology Review (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2011. Праверана 18 студзеня 2021.