Борнмуцкі ўніверсітэт

Борнмуцкі ўніверсітэт (англ.: Bournemouth University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Борнмут.

Борнмуцкі ўніверсітэт
англ.: Bournemouth University
Арыгінальная назва англ.: Bournemouth University
Заснаваны 1992
Размяшчэнне Борнмут, Англія
Сайт bournemouth.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1992 годзе; аднак вытокі яго папярэдніка ўзыходзяць да пачатку 1900-х гадоў.

У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца больш за 16 000 студэнтаў, у тым ліку больш за 3 000 замежных студэнтаў. Універсітэт прызнаны за сваю працу ў медыя-індустрыі. Выпускнікі ўніверсітэта працавалі над шэрагам галівудскіх фільмаў, у тым ліку «Гравітацыя», якая была ўзнагароджана «Оскарам» за дасягненні ў галіне візуальных эфектаў на 86-й цырымоніі ў 2015 годзе.

У 2017 годзе ўніверсітэт атрымаў срэбны рэйтынг у праграме "Teaching Excellence Framework", дзяржаўнай ацэнкі якасці бакалаўрыяту ва ўніверсітэтах і іншых установах вышэйшай адукацыі ў Англіі.

Зноскі

Спасылкі правіць