Брайтанскі ўніверсітэт

Брайтанскі ўніверсітэт (англ.: University of Brighton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брайтан.

Брайтанскі ўніверсітэт
англ.: University of Brighton
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Brighton
Заснаваны 1858
Год рэарганізацыі 1992
Краіна
Размяшчэнне Брайтан, Англія
Сайт brighton.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт заснаваны на чатырох кампусах у Брайтане і Істбарне на паўднёвым узбярэжжы Англіі. Яго карані можна прасачыць з 1858 года, калі была адкрыта Брайтанская школа мастацтваў. Статус універсітэта вучэльня атрымала у 1992 годзе.

Універсітэт засяроджаны на прафесійнай адукацыі, прычым большасць ступеняў таксама прызнаюцца прафесійнымі арганізацыямі або прыводзяць да прафесійнай кваліфікацыі. Аснощныя прадметы ўключаюць фармацыю, машынабудаванне, экалогію, інфарматыку, матэматыку, архітэктуру, геалогію, сястрынскую справу, педагогику, спартыўныя навукі, журналістыку, крыміналістыку і бізнес.

У ім навучаецца каля 18 000 студэнтаў і працуе каля 2 400 супрацоўнікаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.

Спасылкі

правіць