Браманціна, сапр. імя Барталамеа Суардзі (італ.: Bartolommeo Suardi; Мілан або Бергама, каля 1465 — 1530) — італьянскі мастак і архітэктар.

Браманціна
Дата нараджэння каля 1465[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1536[2]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, архітэктар
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Барталамеа Суардзі нарадзіўся каля 1465 года ў Мілане (па іншай версіі — у Бергама).

У Мілане, дзе «валадарыў» Леанарда, Браманціна стварыў яркі, востры стыль. Браманціна сфармаваўся пад уплывам Буцінонэ і графічнага стылю Падуі і Ферары. Пазней ён шмат чаму навучыўся ў Даната Брамантэ, у якога доўгі час быў памочнікам (чым і тлумачыцца яго мянушка Браманціна — літар. «Маленькі Брамантэ») і ў якога пераняў любоў да манументальных формаў і драматызму. Некаторыя мастацтвазнаўцы мяркуюць, што Брамантэ даручаў Браманціна, як жывапісцу, ажыццяўленне сваіх задум.

У спелы перыяд сваёй творчасці, калі былі выкананы шпалеры для створанага ім маўзалея Трывульцы, мастак прытрымліваўся строгай кампазіцыйнай ураўнаважанасці.

Пераехаўшы ў Рым у 1508 годзе, дзе ён распісваў лоджыі ў Ватыкане, Браманціна пачаў працаваць у новай манеры, блізкай да маньерысцкага стылю.

Браманціна памёр у 1530 годзе.

Зноскі

  1. Suardi, Bartolommeo // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 20 верасня 2021.
  2. Bartolommeo Suardi // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.