Браніслаў Іванавіч Урублеўскі

Браніслаў Іванавіч Урублеўскі (9 красавіка 1935, в. Лужкі, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2022) — беларускі спецыяліст у галіне машын, механізмаў і тэхналогіі лесараспрацовак, лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі[1].

Браніслаў Іванавіч Урублеўскі
Дата нараджэння 9 красавіка 1935(1935-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2022
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (лесатэхнічны факультэт, 1962; аспірантура, 1970).

Працаваў у прадпрыемствах лясной прамысловасці БССР, Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (вучоны сакратар), Гомельскам вытворчам лесанарыхтоўчам аб’яднанні (намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім заводзе будаўнічых дэталей (дырэктар), Гомельскам вытворчам аб’яднанні па дрэваапрацоўцы (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1994—1995, дацэнт кафедры «Эканоміка»), Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі (прафесар кафедры сусветнай і нацыянальнай эканомікі).

Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва лесавозных аўтамабільных дарог; эканоміка і кіраванне ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы; менеджмент; энеразберажэнне; прадпрымальніцтва; павышэнне якасці вышэйшай адукацыі.

Узнагароды

правіць

Медалі «За доблесную працу» і «Ветэран працы»

Бібліяграфія

правіць
  • Исследование комплексного укрепления грунтов карбамидной смолой и нефтью в целях строительства лесовозных автомобильных дорог : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.420 / Б. И. Врублевский. — Минск, 1970.
  • Услуги, которые мы не выбираем / Бронислав Врублевский, Тихон Липницкий // Беларуская думка. — 2012. — № 1. — С. 98—103. — Биографии, фото авторов (с. 98).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Врублевский Бронислав Иванович // Белорусский государственный университет транспорта : Хроника. События. Люди (1953—2003). — Гомель, 2003. — С. 290.