Браніслаў Зяменцкі

Браніслаў Зяме́нцкі (польск.: Bronisław Ziemięcki; 27 студзеня 1885, Вільня — 22 лютага 1944, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, пасол на Сейм Рэспублікі Польшча I кадэнцыі, прэзідэнт горада Лодзь, намеснік члена Рады абароны дзяржавы ў 1920 годзе.

Браніслаў Зяменцкі
Нараджэнне 27 студзеня 1885(1885-01-27)[1]
Смерць 22 лютага 1944(1944-02-22)[1] (59 гадоў)
Род Зяменцкія[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, мясцовы палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[2] і regional policy[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду герба «Нячуя». Скончыў Мінскую гімназію, вучыўся ў Львоўскай палітэхніцы і Вышэйшай тэхнічнай школе ў Маскве. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905 года ў Расіі. У 1915 г. арыштаваны ў Варшаве і вымушаны выехаць у Расію. Хаваўся ад расійскіх уладаў. Быў членам Польскай ваеннай арганізацыі. За дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі сядзеў у турмах у Шчыпёрне і Гафельбергу. Працаваў у Дэпартаменце працы Рэгенцкай рады.

Узначальваў Варшаўскі акруговы рабочы камітэт ППС. З 1916 года член Цэнтральнага рабочага камітэта ППС. Быў членам Ажыццяўленчага камітэта Часовага дзяржаўнага савета[pl], з 1917 года прадстаўляў ППС у Пагаджальнай камісіі дэмакратычных партый[pl]. Член Беларускай сацыялістычнай грамады.

З 7 па 16 лістапада 1918 года быў міністрам прамысловасці Часовага народнага ўрада Рэспублікі Польшча[ru], з 17 лістапада 1918 года па 16 студзеня 1919 года — міністрам працы і сацыяльнай апекі ва ўрадзе Енджэя Марачэўскага[pl].

У 1920 годзе быў намеснікам члена Рады абароны дзяржавы.

На выбарах 1919 і 1922 гадоў выбіраўся ў польскі Сейм ад ППС. У 1919 годзе сустаршыня ППС, аб’яднанай з трох частак. З 1921 года старшыня ЦВК ППС.

З 20 лістапада 1925 года па 20 красавіка 1926 года быў міністрам працы і сацыяльнай апекі ў кабінеце Аляксандра Скшыньскага (падаў у адстаўку разам з Норбертам Барліцкім). Звальненне міністраў з ППС прывяло да краху ўрада Скшыньскага і адкрыла шлях да фармавання ўрада Вінцэнты Вітаса.

У кастрычніку 1927 года ад ППС увайшоў у склад Гарадской рады Лодзі. З 24 лістапада 1927 года па 12 ліпеня 1933 года быў прэзідэнтам Лодзі. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза польскіх гарадоў, членам назіральнай рады Усеагульнага прадпрыемства ўзаемнага страхавання[be-x-old]. Пасля адстаўкі з пасады прэзідэнта Лодзі вярнуўся ў Варшаву, дзе стаў прэзідэнтам Усеагульнага прадпрыемства ўзаемнага страхавання.

У час Другой сусветнай вайны быў членам Польскай сацыялістычнай партыі — Свабода, Роўнасць, Незалежнасць[ru] і са снежня 1943 года выконваў функцыі дырэктара Дэпартамента грамадскіх работ і рэканструкцыі ў Прадстаўніцтве Урада на Радзіме[ru].

Арыштаваны 10 лютага 1944 года немцамі, расстраляны ў адным з масавых расстрэлаў 22 лютага таго ж года на руінах Варшаўскага гета.

Зноскі

  1. а б Bronisław Ziemięcki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Życiorysy nowych ministrów. «Gazeta Lwowska», s. 2, Nr 270 z 22 listopada 1925.
  • Jan Tomicki, Polska Partia Socjalistyczna 1892—1948, Warszawa 1983
  • Grabowski W., Delegatura Rządu Rzeczypospolitej Polskiej na Kraj, Warszawa 1995

Спасылкі правіць