Брацкая магіла (Вялікі Бор)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Вялікі Бор, Светлагорскі раён.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікі Бор
Будаўніцтва 19431944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000749шыфр 313Д000749

Апісанне правіць

Вёска была акупіравана ў пачатку ліпеня 1941 года. Вызвалена 26 лістапада 399-й Навазыбкаўскай ордэна Суворава стралковай дывізіяй (камандзір — Герой Савецкага Саюза Д. В. Казакевіч) 48-й арміі і 37-й гв. Рэчыцкай двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава, Кутузава і Багдана Хмяльніцкага стралковай дывізіяй (камандзіры — генерал-маёр Я. Р. Ушакоў і палкоўнік В. Л. Марозаў) 65-й арміі.

У брацкай магіле, якая размешчана перад уездам у вёску з боку г. Светлагорска, пахаваны 1550 воінаў 65-й і 48-й армій, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле ўсталяваны помнік — скульптура воіна[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Вялікі Бор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.