Даніла Васілевіч Казакевіч
Даніла Васілевіч Казакевіч (16 снежня 1902, вёска Радзеўцы, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 28 лістапада 1988, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Даніла Васілевіч Казакевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1988 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота, пагранічныя войскі |
Гады службы | 1920—1950-я гады |
Званне | |
Камандаваў | Q4031142? |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьДанііл Васілевіч Казакевіч нарадзіўся 16 снежня 1902 года ў вёсцы Радзеўцэ цяпер Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна.
У дзяцінстве і юнацтве жыў у Омску.
У 1920 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.
Прымаў удзел у баях на франтах Грамадзянскай вайны.
У 1923 годзе Казакевіч скончыў 6-е Мінскія пяхотныя курсы, пасля чаго служыў у пагранічных войсках на пасадах памочніка начальніка пагранзаставы ў Беларусі, начальніка пагранзаставы ў Закаўказзе.
Па заканчэнні Вышэйшай пагранічнай школы ў 1929 годзе служыў на пасадах начальніка пагранзаставы на заходняй мяжы і начальніка курса ў 2-й Харкаўскай памежнай школе.
У 1937 годзе Даніле Васілевіч Казакевіч скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
З 1939 па 1942 гады выконваў абавязкі начальніка штаба войскаў Хабараўскай пагранічнай акругі.
У снежні 1942 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 102-й Далёкаўсходняй стралковай дывізіі, з якой быў адпраўлены на фронт.
З лютага 1943 года палкоўнік Казакевіч прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Быў прызначаны на пасаду камандзіра 399-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні Навазыбкава ў верасні 1943 года і Бабруйска ў чэрвені 1944 года. Падчас вызвалення Польшчы дывізія з 3 па 8 верасня 1944 года прарвала абарону праціўніка каля ракі Нараў і адразу фарсіравала яе ў раёне Ружана, на беразе якога захапіла плацдарм, адбіўшы контратакі праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм генерал-маёру Даніле Васілевічу Казакевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6105).
З заканчэннем вайны Данііл Васілевіч Казакевіч працягнуў службу ў пагранічных войсках, быў начальнікам войскаў Малдаўскай пагранічнай акругі.
У 1952 годзе скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, пасля чаго быў прызначаны на пасаду начальніка аддзялення ваенна-навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958).
У 1959 годзе генерал-лейтэнант Даніла Васілевіч Казакевіч выйшаў у запас. Жыў у Маскве. Працаваў у Галоўным упраўленні па замежнаму турызму пры Савеце міністраў СССР. Памёр 28 лістапада 1988 года. Пахаваны на Міцінскіх могілках (участак 67).
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» (06.04.1945);
- два ордэны Леніна (06.04.1945, 10.12.1945[1])
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (06.12.1982);
- пяць ордэнаў Чырвонага Сцяга (27.08.1943, 03.11.1944, 10.02.1945, 1950, 14.02.1951)
- ордэн Суворава 2 ступені (23.07.1944);
- ордэн Кутузава 2 ступені (03.06.1944);
- ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (06.04.1985);
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (11.10.1949);
- ордэн «Знак Пашаны» (14.02.1941);
- медалі[2].
Воінскія званні
правіць- Генерал-маёр (3 чэрвеня 1944);
- генерал-лейтэнант (1952).
Памяць
правіць- Яго імя носіць пагранічная застава Гродзенскай памежнай групы (Беларусь).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Даніла Васілевіч Казакевіч на сайце «Героі краіны»