Брацкая магіла (Дуброва, Светлагорскі раён)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Дуброва, Светлагорскі раён.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дуброва |
Будаўніцтва | 1941—1944 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000754 |
Апісанне
правіцьВёска Дуброва была акупіравана да 24 ліпеня 1941 года 43-м нямецкім армейскім корпусам, які адсоўваў супраціўленне 232-й стралковай дывізіі. Але ўжо 25 ліпеня захопнікі перакінулі частку сваіх сіл на левы бераг Бярэзіны, дзе яны павінны былі супрацьстаяць 63-му стралковаму корпусу. Скарыстаўшы гэта, падраздзяленне 66-га стралковага корпуса выбіла фашыстаў з вёскі. Вядома, што ў канцы ліпеня нямецкія танкавыя і механізаваныя часці адцяснілі 43-ю і 47-ю кавалерыйскія дывізіі і нанеслі ўдар па 232-й стралковай дывізіі. Таму другі раз вёску акупіравалі ў кнцы ліпеня-пачатку жніўня 1941 года.
Вызвалена 27-28 лістапада 1943 года гвардзейцамі 38-й дывізіі. Аднак падчас нямецкага контрудару Дуброва зноў была акупіравана 21 снежня 1943 года. 31 студзеня 1944 года баі за вёску вяла 197-я Бранская Чырванасцяжная стралковая дывізія 48-й арміі, 1 лютага Дуброва была вызвалена.
Зараз у цэнтры вёскі, каля клуба, пахаваны 1779 воінаў, якія загінулі ў 1941—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Мартын Панцеляймонавіч Цеплякоў, Сярго Гедэванавіч Чыгладзэ, Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін. У 1958 годзе на брацкай магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла аг. Дуброва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.