Мартын Панцеляймонавіч Цеплякоў

Марцін Пантелеймонович Цеплякоў (10.01.1918, г. Заводаўкоўск Цюменская вобласць — 30.01.1944, Гомельская вобласць) — камандзір аддзялення 467-га стралковага палка, сяржант. Герой Савецкага Саюза.

Мартын Панцеляймонавіч Цеплякоў
Мартын Пантелеймонович Тепляков
Дата нараджэння 10 студзеня 1918(1918-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1944(1944-01-30) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19401944
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 студзеня 1918 года ў вёсцы Дроново цяпер Заводаўкаўскага раёна Цюменскай вобласці. З 1936 года жыў у Якуціі, працаваў на Алданских залатых капальнях.

У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, райваенкаматам. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лютага 1942 года. Член ВКП(б) з 1943 года. Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі, пры фарсіраванні Дняпра.

У ноч на 1 кастрычніка 1943 года пад агнём праціўніка з першым дэсантам байцы аддзялення сяржанта Цеплякова пераправіліся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц. У баі за плацдарм свае агнём прыкрывалі пераправу роты, адбіўшы 19 разлютаваных контратак праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм сяржанту Цеплякову Мартыну Панцеляймонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Высокія ўзнагароды радзімы Герой атрымаць не паспеў. 30 студзеня 1944 года ў баі каля вёскі Зарэчча сяржант Цеплякоў загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Дуброва Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Імем Героя названы вуліцы ў горадзе Алдане, Заводаўкаўске і ў вёсцы Дронава, дзе ў будынку школы ўстаноўлены абеліск. У пасёлку Ленінскім Алданскага ўлуса Рэспублікі Саха усталяваны помнік Героям Савецкага Саюза — алданцам Кір’янаву. П. Н., Лебядзеву А. І., Жадзейкіну М. С., Касмачэву М. М., Цеплякову М. П.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Якутяне — Герои Советского Союза. Якутск, 2005.

Спасылкі правіць

Мартын Панцеляймонавіч Цеплякоў на сайце «Героі краіны»