Брацкая магіла (Комсенічы)

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца у цэнтры аграгарадка, каля клуба.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Комсенічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000486шыфр 513Д000486

Апісанне

правіць

На могілках пахаваны 24 воіны і партызаны, якія загінулі летам 1944 года ў баях пры вызваленні Круглянскага раена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Рыгор Іванавіч Шыбанаў, воіны 873-га знішчальнага процітанкавага палка, 187, 329, 757-га стралковых палкоў, 391-га асобнага санітарнага батальёна.

У 1967 годзе на магіле устаноўлены помнік: скульптура воіна са сцягам[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Комсенічы(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Круглянскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Магілёўская вобласць. — Мн. : БСЭ, 1986 . — С. 262—270.