Брацкая магіла (Расава)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Расава, Светлагорскі раён.

Славутасць
Брацкая магіла
52°37′26″ пн. ш. 29°39′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Расава
Будаўніцтва 19431944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000772шыфр 313Д000772
Map

Апісанне

правіць

Вёска Расава была захоплена 7-8 жніўня 1941 года. Вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 24 лістапада 1943 года 115-м палком падпалкоўніка А. З. Фёдарава 38-й гв. Лазоўскай Чырванасцяжнай дывізіі ў ходзе баёў за в. Шацілкі (цяпер г. Светлагорск). 115-ы полк адрэзаў ворагу падыход да Шацілак з боку Парыч, якія былі апорным пунктам нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У выніку нямецкай контратакі, Расава зноў захоплена ў снежні 1943 года. Канчаткова вёска была вызвалена ў лютым 1944 года.

Цяпер на паўднёвай ускраіне вёскі пахаваны 459 воінаў, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. У 2004 годзе пасля рэканструкцыі ўсталявана стэла з барыльефам воіна, пліты з імёнамі ўсіх загінуўшых[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Расава(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.