Брацкая магіла (Светлагорск, вуліца Савецкая)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск, Светлагорскі раён. Знаходзіцца на вул. Савецкая.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
52°38′13″ пн. ш. 29°45′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Светлагорск |
Дата пабудовы | 1943 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000744 |
Апісанне
правіцьУ 1957 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком і каскай у руках. 9 мая 2005 года помнік адкрыты пасля рэканструкцыі. Новы помнік зроблены ў выглядзе вялізнага звона з разломам. Размяшчаецца на трох блоках чырвонага граніту.
Манумент складаецца з дзвюх частак — унутранай і вонкавай. На ўнутранай старане вялікага звона выгравіраваны прозвішчы салдат, якія тут пахаваны; звонку выкладзены гарэльеф, па ім можна «прачытаць» гісторыю ўсёй вайны. Унутры таксама знаходзіцца маленькі «жывы» звон, які сімвалізуе момант ісціны — жыццё працягваецца і гучыць, нягледзячы на маўклівы смутак былога.
Помнік — амаль дзевяцітонны бронзавы расколаты звон. Калі прыгледзецца, то раскол нагадвае жураўля, які ірвецца ў вышыню. На самім звоне ёсць вобразы трох такіх жураўлёў.
Кампазіцыя пачынаецца ад разлома. Сам ён у выглядзе паміраючага жураўля сімвалізуе ўсю трагедыю вайны. Ад разлома ў нябыт змаганняў ідуць салдаты, дзе ёсць твары Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Шацілак і Парыцкага раёна, і абагульненыя вобразы — пехацінец, марак, лётчык, медсястра, якая іх ратуе. Ёсць таксама мапа раёна, на якой пазначаны план аперацыі «Баграціён», і заключны момант вайны — узяцце рэйхстага.
На ўнутраных сценах знаходзяцца ваенныя званні і прозвішчы ўсіх 264-х загінуўшых пры вызваленні Шацілак і пахаваных у брацкай магіле[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла, вул. Савецкая, г. Светлагорск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.