Брацкая магіла (Сянно)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Сянно, Віцебская вобласць. Знаходзіцца ў скверы па вуліцы Карла Маркса.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Горад Сянно
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000736шыфр 213Д000736

Апісанне правіць

У брацкай магіле пахаваны 107 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 годзе і ў чэрвені 1944 года пры вызваленні горада ад нямецкіх войск.

23 чэрвеня 1944 года ў першы дзень Віцебска-Аршанскай аперацыі войскі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на р. Лучоса. 24 чэрвеня 1944 года ў прарыў былі ўведзены войскі конна-механізаванай групы пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М. С. Асілкоўскага. У напрамку на Сянно вёў наступленне 3-і гвардзейскі механізаваны корпус гэтай групы. 25 чэрвеня часці 8-й і 9-й гвардзейскіх механізаваных брыгад корпуса вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія войскі знішчылі каля 400 салдат і афіцэраў, 7 танкаў, артылерыйскую батарэю, каля 70 аўтамашын ворага.

У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 396—408.