Брацкая магіла (Фролкавічы)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Фролкавічы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, злева ад дарогі Бешанковічы — Ула.

Славутасць
Брацкая магіла
55°11′50″ пн. ш. 29°14′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Фролкавічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000168шыфр 213Д000168
Map

Апісанне правіць

Помнік — скульптура воіна, які стаіць на калені з аўтаматам у правай руцэ і каскай у левай руцэ. Скульптура вышынёй — 2,5 м устаноўлена на бетонным пастаменце, вышынёй — 2,3 м і патсаментам — 2×2,5 м. У аснове пастамента — мармуровая пліта з прозвішчамі загінуўшчых. Магіла агароджана жалезнай гароджай 15×11 м. Пахавана 18 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецкімі войскамі пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ў чэрвені 1944 года.

Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Мікалай Васілевіч Крапцоў-Зайчанка.

Помнік устаноўлены ў 1969 годзе[1].

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Бешанковіцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 119—134.