Бродскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Бро́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Брады.

Бродскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пружанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Брады
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 15 студзеня 1962

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў Пружанскім раёне. 15 студзеня 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчэрчаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.