Бронзавы слімак

літаратурная прэмія

Бронзавы слімак (руск.: Бронзовая улитка) — літаратурная прэмія за найлепшыя фантастычныя творы, апублікаваныя на працягу года на рускай мове. Уручалася штогод у Санкт-Пецярбургу з 1992 па 2012 год. Прэмія заснаваная Андрэем Мікалаевым і Аляксандрам Сідаровічам у 1992 годзе. Правобразам прэміі з’яўлялася прэмія Барыса Стругацкага, якая ўручалася ў 1991 годзе.

Прэмія ўручалася ў некалькіх намінацыях: за найлепшую фантастычную публікацыю буйной формы (раман), сярэдняй формы (аповесць), малой формы (апавяданне, навела), а таксама за найлепшы крытыка-публіцыстычны твор, прысвечаны праблемам фантастыкі.

Старшынёй і адзіным членам журы з’яўляўся Барыс Стругацкі, такім чынам дадзеная прэмія — «самая суб’ектыўная» з прэмій расійскай фантастыкі[1].

Сярод узнагароджаных — Віктар Пялевін, Дзмітрый Быкаў, Яна Дубінянская, Юлія Зоніс[2].

Зноскі

Спасылкі правіць