Брынёўскае падняцце
Брынё́ўскае падня́цце (ад назвы вёскі Брынёў у Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у межах заходняй часткі Петрыкаўскага пахаванага выступа Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 годзе сейсмічнымі даследаваннямі.
Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы Брынёўскае падняцце — антыклінальная складка памерам 10×3 км з мінімальнай адзнакай у скляпенні — -100 м і амплітудай 100 м. Па дадзеных дэталёвай гравіметрыі Брынёўскаму падняццю адпавядае інтэнсіўная дадатная анамалія сілы цяжару (да 2,2 адзінак), якая звязана, магчыма, з выступам фундамента. Мяркуецца, што падсалявыя адклады залягаюць на адзнаках -1200 — -1300 м.
Літаратура Правіць
- Брынёўскае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.